Тэма: "Снег іскрыцца пад нагамі…" Апавяданне Р. Бензерука "Лясная госця"



Дата19.07.2016
өлшемі49.99 Kb.
#209205
Літаратурнае чытанне 3 клас

Тэма: “Снег іскрыцца пад нагамі…” Апавяданне Р. Бензерука “Лясная госця”

Мэта: - вучыць дзяцей даваць загалоўкі часткам тэкста; - фарміраваць уменне ўзнаўляць тэкст з дапамогай слоўнаілюстрацыйнага матэрыялу; - выпрацоўваць навык правільнага, свядомага чытання; - пашыраць слоўнікавы запас вучняў; - выхоўваць літаратурны густ.

Абсталяванне: ілюстрацыйны матэрыял “Лес у розныя поры года” (рэпрадукцыі карцін, паштоўкі), запіс музычнага альбома П.І.Чайкоўскага “Поры года”, малюнкі з выявамі жывёл, дрэў (у тым ліку елкі), цацак, іншых упрыгожванняў для навагодняй ёлкі.

Ход урока


  1. Арганізацыйны момант

- Сёння на ўроку нас чакае вандроўка ў лес. У якую б пару года мы не заўшлі пад яго шаты, нас сустракае яго таямнічасць і шчодрасць.

2. Знаёмства з новым матэрыялам

а) Закрыйце вочы і ўявіце, што вы знаходзіцеся ў вясновым лесе.

(Гучыць музыка з альбома П.І.Чайкоўскага “Поры года”, прысвечаная вясне, вывешваюцца вясновыя пейзажы)

- Паспрабуйце расказаць, што вы ўбачылі вясной у лесе, што адчулі? (На дрэвах з’явіліся жоўтыя каташкі, дзе-нідзе ўжо відаць маладзенькія лісточкі. Можна з упэўненасцю сказаць, што вясна прыйшла)

б)Зноў закрыйце вочы і ўявіце, што вы знаходзіцеся ў летнім лесе.

(Гучыць музыка з альбома П.І.Чайкоўскага “Поры года”, прысвечаная вясне, вывешваюцца летнія пейзажы)

- Якім вы ўявілі летні лес, якія падарункі рыхтуе лес летам? (Стала цяплей, весела спяваюць птушкі, павявае ветрык)

Чытаю верш В.Зуёнка

Вы не бычылі, сябры, -

Зоркі выпалі ў бары!

Дзе не глянеш, на паляне –

Пад лістамі, ля пянькоў -

Сотні зыркіх аганькоў.

Свецяцца жарынкі –

Цёплыя смяшынкі,

Сонечныя дочкі –

Зваблівыя вочкі.

У бары, у бары

Дол увесь іскрыцца.

У бары, у бары

Выспелі сунічкі!

- Чаму аўтар называе сунічкі зоркамі? (Яны яркія, зіхатлівыя, як агеньчыкі)

- Якія яшчэ ягады вы бачылі ці збіралі ў лесе? (Чарніцы, маліны, брусніцы)

- Шмат чым адорыць летні лес таго, хто пойдзе па яго сцяжынках, завітае на яго палянкі.

в) Зноў закрыйце вочы і ўявіце сябе ў восеньскім лесе. (Гучыць музыка, вывешваюцца асеннія пейзажы)

- Якім вы ўбачылі восеньскі лес? Што пачулі? (Шоргат апалага лісця ў маўклівым лесе, восеньскія дары – грыбы, арэхі, журавіны)

- На змену залатой восені прыходзіць даждлівая, халодная частка гэтай пары года. Вось як напісаў пра яе Станіслаў Шушкевіч

Лістапад

Пэўна, сонца знебылося, І ад холаду рабіна

Адпачыць пайшло за хмары, Чырванее, нізка гнецца,

І паўзе павольна восень Паляцелі гусі клінам,

Праз іржышчы і папары. Каб ў выраі пагрэцца.

Сыплюць лісцікі бярозы,

Стала ветрана і суха –

Недалёка ўжо марозы,

Люты вецер, завіруха.

г) Паслухайце, як адлюстравана завіруха ў музыцы Чайкоўсага, разгледзьце зімовыя пейзажы. ( Усё вакол прыгожае, белае, дрэвы ўбраны снежным покрывам, снег на сонцы пераліваецца)

3. Работа па апавяданню Р.Бензерука “Лясная госця”

- Перш, чым прачытаць першую частку твора, прачытайце словы, запісаныя на дошцы: мяцеліца, пагрэцца, заўважыць, набліжаўся, разгуляўся. (вучні хорам чытаюць іх)

1. Чытанне першай часткі апавядання (выбарачнае або ланцужком).

2. Пытанне: - Чаму лясная госця пастукала ў акно?

3. Выбар загалоўка да першай часткі. (“Нечаканая госця”)

4. Чытанне другой часткі апавядання.

5. Пытанне: - Чаму засумавала лясная госця? (ёй захацелася дамоў, у родны лес)

6. Работа з прыказкамі, запісанымі на дошцы.



Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

Для ўссякай птушкі сваё гняздо міла.

У чужой старонцы не так свеціць сонца. (як бы ў гасцях ні было добра, але ўсё роўна засумуеш па роднаму дому)

7. Тлумачэнне слова “каралі” (упрыгожванне з каштоўных камянёў)

8. Выбарачнае чытанне.

- Знайдзіце ў тэксце і прачытайце, да каго хацела вярнуцца лясная госця (дэманструюцца малюнкі бярозы і рабіны)

- Не дзіва, што лясная госця хацела вярнуцца да сваіх прыгожых сябровак – бярозкі і рабінкі, бо, як вы ўжо, напэўна, здагадаліся, гэта была елачка.

- Паглядзіце на малюнак у падручніку і скажыце, якім радком тэксту можна падпісаць гэты малюнак. (Дзеці павесілі розныя цацкі, цукеркі, яблыкі)

- Прачытайце, хто яшчэ прыбягаў да елачкі. (прапануюцца загадкі пра гэтых звяроў)

Улетку беленькі. Жыве ў норах хітры пёсік,

Зімою беленькі. Поўсць рудая, чорны носік.

Доўгія вушы мае, Памяло цягае ўслед,

Хутка ў лес уцякае. Замятаючы ім след.

(заяц) (ліса)

Маленькі, шустранькі звярок

Скача з елкі на дубок.

(вавёрка)

9. Тлумачэнне слова “заяц – бяляк”. (паказваю малюнкі зайца – беляка і зайца – русака, тлумачу, што заяц – бяляк мяняе к зіме колер свайго футра на белы, каб быць непрыкметным на снезе)

10. Самастойнае чытанне другой часткі тэкста. (загаловак ”Развесялім госцю” 4. Фізкультмінутка

11. Чытанне трэцяй часткі апавядання.

- чаму развесялілася елачка? (дзеці дагадзілі елачцы, паклапаціліся пра тое, каб ёй было хораша ў школе)

12. Выбарачнае чытанне

- Прачытайце, што найбольш спадабалася елачцы?

- Што вырышыла лясная госця? (загаловак “Навагодні карагод”)

5. Калектыўная работа. Развіццё мовы вучняў

- Да нас на ўрок таксама прыйшла лясная прыгажуня. (Да дошкі прымацоўваецца малюнак елкі)

- Давайце ператворым елачку ў ёлачку, гэта значыць упрыгожым яе.

- Як называецца апявяданне, над якім мы сёння працавалі? (Лясная госця)

- Гэту назву мы замацуем на верхавінку дрэўца (прыклейваецца палоска паперы з назвай твора)

- Чаму елачка прыйшла да дзяцей? Зачытайце радкі з тэксту (ёй холадна на марозе)

- Як сказаць адным словам, што здарылася з елачкай? (замерзла)

- Прымацуем да елачкі гэта слова.

- Што здарылася з елачкай у спартыўнай зале? (яна абагрэлася, але засумавала)

- Прымацуем да елачкі словы: абагрэлася, засумавала.

- Каго яшчэ вакол сябе хацела бачыць елачка? (бярозку, рабінку, зайца-русака, вавёрачку, лісу)

- Вакол елачкі размесцім усіх, каго хацела бачыць лясная.

- Прачытайце, чым ўпрыгожылі дзеці елачку (павесілі цацкі, цукеркі, яблыкі)

- Давайце ўпрыгожым нашу елачку гэтымі рэчамі. (вучні знаходзяць на стале патрэбныя малюнкі і прымацоўваюць іх да елачкі)

- Каго яшчэ не хапае, каб цалкам узнавіць карціны таго, што адбывалася ў спартыўнай зале? (Дзеда Мароза і Снягуркі) (прымацоўваем і гэтыя малюнкі)

- Які настрой быў у лясной госці на свяце Новага года? (яна ўзрадавалася і развесялілася) (прамацоўваем малюнкі)

- Падабаецца вам цяпер наша прыгажуня? Кім яна стала? (елачка ператварылася ў ёлачку)

- Чытаю верш Д.Бічэль-Загнетавай



Елачка-бароўка Мы ёй падарылі А над нашай ёлкай

У хату да цяпла Цацкі і шары, Яркая вясёлка

Ад шэрага воўка Зоркай азарылі- А пад нашай ёлкай-

З бору ўцякла. Гары, гары, гары! ВёрткаяВавёрка.

Спадабаўся вам верш? Ці падобны ён на апавяданне, над якім мы сёння працавалі? Давайце перакажам яго, гледзячы на на нашу ёлачку.

6. Пераказ апавядання

Дзеці слухаюць і дапаўняюць пераказы.

7. Абагульненне

- Якія падарункі дорыць нам лес у розныя поры года ? па кім і па чым сумавала елачка, калі апынулася ў спартыўнай зале? (знайдзіце ў тэксце і зачытайце)

- Чаму твор называецца “Лясная госця”?

8. Рэфлексія



9. Дамашняе заданне

Знайсці апавяданне, верш, казку або загадку пра дрэвы, звяроў, па якіх сумавала елачка.

Достарыңызбен бөлісу:




©www.dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет